Серада, Снежань 19, 2018
Увага!
На сайце працуе сістэма выяўлення памылак і памылак друку Orphus
Знайшлі памылку ў тэксце?
Выдзеліце яе мышкай і націсніце Ctrl + Enter  

СТУЖКА НАВІН

Прадстаўнікі Віцебскай дыяцэзіі наведалі пацярпелых ад выбуху ў мінскім метро

Касцёл заўсёды прыходзіць на дапамогу чалавеку. Вось і Віцебская дыяцэзія паспяшалася на днях з дапамогай пацярпелым у выніку тэракту ў мінскім метро. Віцебская дабрачынная каталіцкая арнагізацыя “Карытас” і прадстаўнікі парафій з Глыбокага, Браслава і Лепеля аказалі як матэрыяльную, так і маральную падтрымку пацярпелым ад выбуху, якія зараз знаходзяцца ў Мінскай клінічнай бальніцы хуткай дапамогі. Людзі са слязамі на вачах сустракалі неспадзяваных наведнікаў. Многія з іх, як, зрэшты, і іншыя пацыенты бальніцы, прасілі святароў і законных сёстраў аб малітве.

“Дзе цярпенне, пакута – там і Езус, – падкрэслівае ў кантэксце гэтай трагедыі біскуп Віцебскі Уладзіслаў Блін. – І так павінна быць у Касцёле”.

Падрабязней...

Не перарабляць чалавека, а што я магу змяніць, каб дапамагчы чалавеку

Дзякуючы фінансавай дапамозе RENOVABIS (Германія) з кастрычніка па сакавік 2011 года ў дзіцячым аддзяленні Установы аховы здароўя "Віцебская абласная клінічная псіхіятрычная бальніца" быў ажыццёўлены рамонт дзіцячых палат, гульневых і санітарных пакояў, вучэбнага класа, вестыбюля. Заключным этапам дапамогі бальніцы і яе калектыву быў аднадзённы семінар, які адбыўся 4 красавіка 2011 года, на тэму: "Лепш разумець чалавека з разумовай непаўнавартаснасцю".

Навучальны семінар для ўрачоў, псіхолага, выхавацеляў, лагапеда-дэфектолага, а таксама сярэдняга і малодшага медыцынскага персаналу праводзіў аўстрыйскі псіхолаг Іво Селнер.

Падрабязней...

Фестываль калядных песень «Зорка Бэтлеема» прайшоў у Мёрах

Фестываль калядных песень «Зорка Бэтлеема» ў дзесяты раз сабраў парафіяльныя музычныя гурты Віцебскай дыяцэзіі ў Мёрах. Урачыстасць распачалася святой Імшой у мёрскім касцёле.

Юбілейны фестываль адзначаўся высокім узроўнем яго ўдзельнікаў. Сярод іх былі музычныя гурты, прагучала шмат сольных выкананняў, інструментальная музыка, вакальнае шматгалоссе. У калядных кампазіцыях каталіцкіх гуртоў Віцебшчыны адчувалася зладжанае і захапляльнае выканне. Юныя артысты выконвалі беларускія сучасныя і народныя песні, спевы замежных аўтараў. Гучала шмат аўтарскіх песен, якія былі выкананы ўпершыню на святочнай сцэне раённага Дома культуры. 

Падрабязней...

Сімфонія колеру

6 студзеня 2011 г. Віцебская абласная філармонія сумесна з Карытас Віцебскай дыяцэзіі прэзентавала выстаўку творчых работ навучэнцаў дзіцячай мастацкай школы №1.

«Сама назва «Сімфонія колеру» сведчыць пра зліццё музыкі і фарбаў, спалучэнне двух творчых напрамкаў — музычнага і жывапіснага», — адзначыў дырэктар мастацкай школы Міхаіл Кліменка.

На выстаўцы прадстаўлена больш за 25 работ. Іх стварылі навучэнцы пасля таго, як праслухалі пэўныя музычныя творы. Свае пачуцці і перажыванні яны адлюстравалі на палотнах, перадаўшы пры дапамозе фарбаў сваю любоў і светаадчуванне.

Падрабязней...

Калядны баль

У Віцебскай дыяцэзіі вось ужо каторы год дзейнічаюць Цэнтры дзённага прабывання «Betel» для маладых людзей з абмежаванымі магчымасцямі, дзе стала традыцыяй напярэдадні Новага года ладзіць «Калядны баль». Моладзь рыхтуецца да гэтага свята за некалькі месяцаў: прыдумвае і вырабляе маскарадныя касцюмы, завучвае вершы і песні для конкурсаў.

Гэты год не стаў выключэннем. 28 снежня 2010 года Каляднае свята адбылося ў Палацы творчасці г. Глыбокае для маладых людзей з Глыбокага і Мёраў.

Падрабязней...

Пошук па сайце

Артыкулы

: Как быстро продать квартиру. Хочу продать комнатную квартиру сейчас. Продать свою квартиру без посредников. Учить objective c с нуля. Качественные уроки по objective c с нуля. Блог о objective c. Гусеничные вездеходы самоделки. Лучшие вездеходы самоделки своими руками. Самоделки вездеходы своими руками видео. В каком банке взять кредит. Советуйте где можно взять выгодный кредит быстро. Какой кредит лучше взять.
Какой автомобиль купить сегодня. Посоветуйте какой автомобиль выбрать бюджетный. Хочу выбрать новый автомобиль. Как установить линукс. Где линукс официальный сайт найти. Уроки по линукс с нуля. Быстрый ремонт натяжных потолков. Качественный ремонт потолка своими руками. Ремонт потолков на кухне. Скачать шаблоны для Joomla. Где скачать Joomla шаблоны бесплатно. Скачать свежие шаблоны для Joomla.

Звязацца з намі

Націсніце на малюнак, каб яго змяніць
Сістэма Orphus