Субота, Лістапад 18, 2017
Увага!
На сайце працуе сістэма выяўлення памылак і памылак друку Orphus
Знайшлі памылку ў тэксце?
Выдзеліце яе мышкай і націсніце Ctrl + Enter  

СТУЖКА НАВІН

Віцебскі "Карытас" дапамог дзецям, хворым на анкалогію

У сядзібе Віцебскага “Карытас” адбылася сустрэча супрацоўнікаў гэтай арганізацыі з бацькамі і іх дзеткамі, якія змагаюцца з анкалогіяй. З нагоды калядных і навагодніх святаў дабрачынная арганізацыя падрыхтавала незвычайныя падарункі. Сярод смакоццяў і салодкіх пачастункаў у святочных пакунках знаходзіліся лекі, якія так неабходныя хворым дзеткам.

Падрабязней...

Віцебскія святары наведалі дзяцей у шпіталях

З нагоды Свята Божага Нараджэння і Новага Году святары катэдральнай парафіі ў Віцебску наведалі Абласны клінічны шпіталь і Дзіцячы абласны клінічны шпіталь, дзе сустрэліся з маленькімі пацыентамі. Кс. Андрэй Аніскевіч і кс. Генадзь Рэйшэль прывезлі з сабой падарункі і павіншавалі дзяцей з каляднымі і навагоднімі святамі. Для хворых дзяцей, якія не змаглі з-за хваробы быць дома на святы, гэта была ўнікальная магчымасць перажыць святочны настрой і атрымаць падарункі. Некаторыя дзеткі заспявалі песні і прачыталі вершы. Аддзяленні лякарняў на хвілінку пераўтварыліся ў імправізаваныя сцэны.

Падрабязней...

Біскуп Алег Буткевіч сустрэўся з бяздомнымі

Біскуп Віцебскі Алег Буткевіч 30 снежня сустрэўся з бяздомнымі жыхарамі Віцебска. Сустрэча адбылася з нагоды калядных і навагодніх святаў у цэнтры начнога знаходжання ў Віцебску. Іерарх павіншаваў прысутных са Святам Божага Нараджэння і пажадаў бласлаўлёнага новага году. Усе прысутныя бяздомныя атрымалі харчовыя падарункі, якія былі падрыхтаваныя каталіцкай дабрачыннай арганізацыяй Віцебскай дыяцэзіі “Карытас”. На сустрэчы таксама прысутнічаў дырэктар “Карытас” кс. Андрэй Аніскевіч са сваімі супрацоўнікамі.

Падрабязней...

Каляднае свята для дзяцей

29 снежня ў парафіі Езуса Міласэрнага ў г. Віцебск адбылася Калядная сустрэча для дзяцей.

Падрабязней...

Калядная сустрэча для дзяцей са шматдзетных, няпоўных і малазабяспечаных дзяцей прайшла ў Глыбокім

29 снежня ў парафіі Святой Тройцы ў Глыбокім адбылося Каляднае мерапрыемства для дзяцей са шматдзетных, няпоўных і малазабяспечаных сем'яў.

Падрабязней...

Пошук па сайце

Артыкулы

: Как быстро продать квартиру. Хочу продать комнатную квартиру сейчас. Продать свою квартиру без посредников. Учить objective c с нуля. Качественные уроки по objective c с нуля. Блог о objective c. Гусеничные вездеходы самоделки. Лучшие вездеходы самоделки своими руками. Самоделки вездеходы своими руками видео. В каком банке взять кредит. Советуйте где можно взять выгодный кредит быстро. Какой кредит лучше взять.
Какой автомобиль купить сегодня. Посоветуйте какой автомобиль выбрать бюджетный. Хочу выбрать новый автомобиль. Как установить линукс. Где линукс официальный сайт найти. Уроки по линукс с нуля. Быстрый ремонт натяжных потолков. Качественный ремонт потолка своими руками. Ремонт потолков на кухне. Скачать шаблоны для Joomla. Где скачать Joomla шаблоны бесплатно. Скачать свежие шаблоны для Joomla.

Звязацца з намі

Націсніце на малюнак, каб яго змяніць
Сістэма Orphus