Нядзеля, Верасень 24, 2017
Увага!
На сайце працуе сістэма выяўлення памылак і памылак друку Orphus
Знайшлі памылку ў тэксце?
Выдзеліце яе мышкай і націсніце Ctrl + Enter  

СТУЖКА НАВІН

Віншуем біскупа Алега Буткевіча з Днём нараджэння!

Ваша Эксцэленцыя! Паважаны біскуп Алег!

Супрацоўнікі ДКТ “Карытас” Віцебскай дыяцэзіі шчыра віншуюць Вас з Днём нараджэння!Жадаем здароўя, Божай ласкі ў выкананні пастырскага і біскупскага служэння. Няхай Пан Бог адорвае Вас супакоем, радасцю і ўсімі патрэбнымі ласкамі. Няхай Яго бласлаўленне ўмацоўвае Вас у добрым здароўі ды памнажае Ласкі веры і надзеі. Няхай Яго моц дапаможа Вам ператрываць жыццёвыя цяжкасці, а Яго супакой і радасць напоўняць Ваша сэрца, нададуць сэнс усяму таму, што з’яўляецца цяжкім і нялёгкім.

Падрабязней...

Валанцёры «Карытас» і «Віцебскія дзяўчаты» наведалі састарэлых і інвалідаў у Віцебскім доме-інтэрнаце

4 сакавіка 2016 года валанцёры ДКТ «Карытас» Віцебскай дыяцэзіі сумесна з музычным ансамблем «Віцебскія дзяўчаты» наведалі Віцебскі дом-інтэрнат для састарэлых і інвалідаў.

Святочным канцэртам для жыхароў на працягу гадзіны парадавалі «Віцебскія дзяўчаты», якія падарылі акружаючым не толькі ўсмешкі і задорны настрой, але і выканалі для іх спевы.

Падрабязней...

Сонечны свет для ўсіх

У гэтым годзе, 4 верасня маладыя інваліды клуба Бэтэль-Карытас у Віцебску прымалі ўдзел у абласным свяце-конкурсе мастацкага і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва “СОНЕЧНЫ СВЕТ ДЛЯ ЎСІХ” у межах арт-праекта “Здраўнёўская палітра”. Удзел у гэтым конкурсе стаў традыцыйным для нашай групы.

Мерапрыемства ўключала ў сябе адкрыццё выставы, канцэрт і паездку ў сядзібу-музей мастака І.Я. Рэпіна “Здраўнёва”.

З радасцю і цікавасцю мы прымалі ўдзел у гэтым конкурсе. У этым годзе дыпломамі былі адзначаны Саша Канавалаў і Юля Нагорская. Удзел у конкурсе таксама прымалі Саша Шніпава і Дамір Укубаеў. На выставе былі прадстаўлены нашыя працы ў тэхніцы гуашы і пластылінапластыкі.

Падрабязней...

Швейная майстэрня

Для пашырэння магчымасцяў самарэалізацыі людзей з абмежаванымі магчымасцямі на базе Цэнтраў дзённага прабывання інвалідаў ва ўстановах «Тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Кастрычніцкага раёна г. Віцебска», «Тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання Чыгуначнага раёна г. Віцебска», «Тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання Сенненскага раёна г. Віцебска» адкрылі швейныя майстэрні. Швейныя майстэрні створаны ў межах адаптацыі людзей з абмежаванымі магчымасцямі да працоўнай дзейнасці.

У праекце ўдзельнічалі маладыя інваліды з псіхафізічнымі асаблівасцямі развіцця ва ўзросце ад 18 да 31 года. Гэтыя людзі пройдуць навучанне навыкам працы ў працоўных майстэрнях, што стане для іх добраю матывацыяй і падрыхтоўкай да працоўнай дзейнасці і працаўладкавання.

Падрабязней...

Калядны кірмаш

14 снежня 2014 года ў Мінску на плошчы каля Чырвонага касцёла прайшоў Калядны кірмаш, у якім браў удзел і “Betel“ дабрачыннай каталіцкай місіі “Карытас” Віцебскай дыяцэзіі.

На кірмашы яго прадстаўнікі прэзентавалі сувеніры, паштоўкі, мяккія цацкі, зробленя пры ўдзеле маладых людзей з абмежаванымі магчымасцямі. Жадаючыя маглі не толькі агледзець, а і набыць рэчы, якія ім спадабаліся.

“Карытас” Віцебскай дыяцэзіі дзякуе мінчанам і іх гасцям, якія зацікавіліся творчасцю маладых людзей з праблемами са здароўем, падтрымалі іх маральна і матэрыяльна.

Падрабязней...

Пошук па сайце

Артыкулы

: Как быстро продать квартиру. Хочу продать комнатную квартиру сейчас. Продать свою квартиру без посредников. Учить objective c с нуля. Качественные уроки по objective c с нуля. Блог о objective c. Гусеничные вездеходы самоделки. Лучшие вездеходы самоделки своими руками. Самоделки вездеходы своими руками видео. В каком банке взять кредит. Советуйте где можно взять выгодный кредит быстро. Какой кредит лучше взять.
Какой автомобиль купить сегодня. Посоветуйте какой автомобиль выбрать бюджетный. Хочу выбрать новый автомобиль. Как установить линукс. Где линукс официальный сайт найти. Уроки по линукс с нуля. Быстрый ремонт натяжных потолков. Качественный ремонт потолка своими руками. Ремонт потолков на кухне. Скачать шаблоны для Joomla. Где скачать Joomla шаблоны бесплатно. Скачать свежие шаблоны для Joomla.

Звязацца з намі

Націсніце на малюнак, каб яго змяніць
Сістэма Orphus