Нядзеля, Верасень 24, 2017
Увага!
На сайце працуе сістэма выяўлення памылак і памылак друку Orphus
Знайшлі памылку ў тэксце?
Выдзеліце яе мышкай і націсніце Ctrl + Enter  

СТУЖКА НАВІН

Ты – не адзін

“Ты – не адзін” - так называлася раённая дабрачынная акцыя, якая была прымеркавана да Дня інвалідаў. Гэты дзень (3 снежня) – дзень асаблівай увагі да людзей з абмежаванымі магчымасцямі – закліканы нагадаць, што мы разам павінны клапаціцца аб тых, хто мае патрэбу ў дапамозе. Менавіта гэты прынцып быў пакладзены ў аснову мерапрыемстваў, якія ладзіліся ў Глыбокім у рамках акцыі. Дарэчы, правесці акцыю менавіта ў такім фармаце (доўжылася яна 5 дзён) прапанавалі ксёндз парафіі Святой Тройцы Мечыслаў Янчышын і парафіяльны “Карытас”. Ідэя была ўхвалена і падтрымана раённым выканаўчым камітэтам.

Падрабязней...

Вялікдзень у групе «Betel–Caritas»

Пасля Вялікага посту нарэшце насталі святы. Большасць людзей з абмежаванымі магчымасцямі адзначалі святы дома. Тыя, хто не меў такой магчымасці, атрымалі яе на сустрэчы ў клубе. Разам з апекунамі яны выпякалі булачкі, арганізавалі святочны пачастунак, выказвалі адзін аднаму пажаданні. На свяце прысутнічалі таксама некаторыя мамы, для якіх гэта нагода сустрэцца, паразмаўляць, падзяліцца сваімі клопатамі і праблемамі. Супольнае святкаванне інтэгруе групу і з’яўляецца таксама сведчаннем яе хрысціянскага характару, што вылучае гэтую групу і паглыбляе сэнс яе існавання і ладу жыцця.

Падрабязней...

Чакаем свята!

Талент – гэта дар ад Бога. Зыходзячы з гэтага, парафіяльны «Caritas» браслаўскага касцёла  дапамагае  вернікам  развіць  свае здольнасці ў розных відах мастацтва. На працягу некалькіх апошніх гадоў  ён праводзіць конкурсы чытальнікаў і салістаў, пачынаючых і сталых майстроў народных рамёстваў.

Так, да  светлага свята Пасхі  ў парафіі чарговы раз аб’яўлены конкурс пісанак, пра ўдзел у якім заявілі ўжо дзеці, моладзь і дарослыя. Распісваюць яйкі, ствараюць іншыя дробныя вырабы да Вялікадня выхаванцы Дома творчасці дзяцей і моладзі, майстры Музея нацыянальных рамёстваў. Актыўна рыхтуюцца да конкурсу і сем’і вернікаў. Вынікам  творчага працэсу стане выстава «Велікодны калейдаскоп», якая адкрыецца ў касцёле ў святочныя дні.

Падрабязней...

Людзі ўмеюць дзяліцца сваёй дабрынёй…

Людзі без пэўнага месца жыхарства — даўно неад’емная і праблемная частка вялікага горада. Ужо не першы год «Caritas» Віцебскай дыяцэзіі вядзе працу па аказанні дапамогі дадзенай катэгорыі грамадзянаў.

З наступленнем халадоў бяздомныя людзі асабліва маюць патрэбу ў цёплым адзенні, абутку і гарачым харчаванні. У гэтым годзе дзякуючы спонсарскай дапамозе «Caritas»-Лінц для людзей, якія апынуліся ў складанай жыццёвай сітуацыі, былі набытыя цёплыя рэчы і арганізавана штодзённае гарачае харчаванне.

Выказваем падзяку ўсім дабрачынцам, якія спрычыніліся да арганізацыі дапамогі для бяздомных.

Падрабязней...

Цудоўны падарунак

Вось і адбылося тое, чаго так доўга чакалі дзеці лынтупскай парафіі — паездка ў сталіцу нашай Радзімы, горад Мінск.

Паколькі мы жывём у невялікай вёсачцы і бачым толькі свойскіх жывёлаў, то тыя жывёлы, якіх мы ўбачылі ў заапарку, зрабілі на нас вялікае ўражанне. Дзеці наведалі заапарк, пабывалі на цудоўным прадстаўленні ў дэльфінарыуме «Нэма», убачылі такіх жывёлаў, як вярблюд, лама, малпа, дзікабраз, люты леў і мядзведзь, які мірна спаў. Ад разнастайнасці відаў рыб разбягаліся вочы. А шоў з дэльфінамі пакінула незабыўнае ўражанне і падарыла столькі станоўчых эмоцый, зараду якіх хопіць надоўга. Віртуознае прадстаўленне напоўніла дзяцей радасцю.

Падрабязней...

Пошук па сайце

Артыкулы

: Как быстро продать квартиру. Хочу продать комнатную квартиру сейчас. Продать свою квартиру без посредников. Учить objective c с нуля. Качественные уроки по objective c с нуля. Блог о objective c. Гусеничные вездеходы самоделки. Лучшие вездеходы самоделки своими руками. Самоделки вездеходы своими руками видео. В каком банке взять кредит. Советуйте где можно взять выгодный кредит быстро. Какой кредит лучше взять.
Какой автомобиль купить сегодня. Посоветуйте какой автомобиль выбрать бюджетный. Хочу выбрать новый автомобиль. Как установить линукс. Где линукс официальный сайт найти. Уроки по линукс с нуля. Быстрый ремонт натяжных потолков. Качественный ремонт потолка своими руками. Ремонт потолков на кухне. Скачать шаблоны для Joomla. Где скачать Joomla шаблоны бесплатно. Скачать свежие шаблоны для Joomla.

Звязацца з намі

Націсніце на малюнак, каб яго змяніць
Сістэма Orphus