Нядзеля, Верасень 24, 2017
Увага!
На сайце працуе сістэма выяўлення памылак і памылак друку Orphus
Знайшлі памылку ў тэксце?
Выдзеліце яе мышкай і націсніце Ctrl + Enter  

СТУЖКА НАВІН

У дзіцячы дом з падарункамі

2 студзеня дэлегацыя браслаўскага касцёла  наведала ў Відзах дзіцячы дом сямейнага тыпу,  гаспадыняй якога з’яўляецца даўняя парафіянка нашай святыні Святлана Дземідовіч. Нядаўна яна стала мамай для шасцярых хлопчыкаў і дзяўчынак, якія па розных прычынах засталіся без бацькоўскай апекі.

Для вялікай сям’і ксёндз Станіслаў Мжыглуд і прадстаўнікі парафіяльнага «Caritas» пры фінансавай падтрымцы «Caritas» Віцебскай дыяцэзіі прывезлі  пачастункі, развіваючыя гульні, цацкі і шчырыя словы пажаданняў Божай ласкі на ўсё жыццё.

Падрабязней...

Людзі з абмежаванымі магчымасцямі з Глыбокага адсвяткавалі Божае Нараджэнне разам

Божае Нараджэнне — адно з самых цудоўных хрысціянскіх святаў, якое дорыць некалькім мільёнам людзей веру, надзею, любоў і супакой. Сем’і, родныя і блізкія  збіраюцца за супольным сталом, каб падзяліцца аплаткай, сімвалам Хрыста, што дапамагае стаць бліжэй адзін да аднаго, папрасіць прабачэння, забыць крыўды.

Так, 27 снежня за традыцыйным сямейным сталом у парафіі Святой Тройцы сабраліся разам са сваімі бацькамі людзі з абмежаванымі магчымасцямі з групы “Betel-Caritas”. На свята былі запрошаны святары парафіі, сястра Тэрэза і маладыя інваліды з тэрытарыяльнага цэнтра абслугоўвання насельніцтва.

Падрабязней...

Свята дзецям

У калядныя дні ў Віцебскім гарадскім Цэнтры карэкцыйна-развівальнага навучання і рэабілітацыі было арганізавана і праведзена свята для дзяцей-інвалідаў. На свяце панавала атмасфера любові, сяброўства, дабрыні і міласэрнасці. Прыемна было глядзець на ззяючыя ад шчасця твары хлопчыкаў і дзяўчынак. Дзеці ў прыгожых касцюмах, вялікая калядная елка — усё гэта стварыла атмасферу сапраўднага свята. Было шмат сюрпрызаў, жартаў, інсцэніровак і, вядома ж, салодкіх падарункаў ад шэфаў, у асобе ДКТ «Caritas» Віцебскай дыяцэзіі. Свята прынесла шмат пазітыву, радасці і добрага настрою.

Падрабязней...

Кропля любові і ўвагі — самая вялікая радасць за апошні час

Свята Божага Нараджэння мае свае асаблівыя традыцыі. Не важна, дзе мы знаходзімся: сярод блізкіх ці далёка ад дому, — мы імкнемся, каб у сэрцы ў нас і ў людзей, якія нас атачаюць, надоўга засталося пачуццё радасці і спакою. У гэты дзень мы стараемся быць лепшымі, дабрэйшымі, просім прабачэння за ўчыненыя крыўды, дзелячыся аплаткаю, жадаем адзін аднаму любові, дабрабыту, сямейнай утульнасці. Кожны чалавек хоча, каб гэтыя жаданні збыліся, але ў нашым жыцці бываюць такія непрадбачаныя сітуацыі, калі можна застацца без любові і разумення блізкіх, без цёплага і ўтульнага дому, застацца сам-насам са сваімі праблемамі. Часткова праблемы людзей, якія апынуліся ў цяжкай жыццёвай сітуацыі, дапамагаюць вырашаць у Цэнтры сацыяльнай дапамогі «Caritas» пры парафіі святога Антонія ў г. Віцебску.

Падрабязней...

Самае добрае свята на Зямлі — яно і дзецям, і дарослым па душы!

Сапраўды, Божае Нараджэнне — гэта свята, напоўненае цеплынёю, дабрынёю і ўвагаю. Святочная падрыхтоўка пачынаецца задоўга да Божага Нараджэння. Перыяд чакання свята — вельмі хвалюючы, усе стараюцца падрыхтаваць сваім родным, сябрам віншаванні і падарункі. Для «Caritas» Віцебскай дыяцэзіі перадкалядныя дні таксама напоўненыя клопатам — нельга пакінуць без увагі дзяцей-сіротаў, дзяцей-інвалідаў, адзінокіх пажылых людзей.

22 снежня была арганізаваная калядная сустрэча для дзяцей са шматдзетных сем’яў, прыёмных сем’яў, дзяцей-сіротаў. Цікавую, незабыўную калядную сустрэчу дапамаглі арганізаваць валанцёры «Caritas» Віцебска. Займальныя конкурсы, віктарыны і, зразумела, салодкія пачастункі чакалі дзяцей на гэтым свяце.

Падрабязней...

Пошук па сайце

Артыкулы

: Как быстро продать квартиру. Хочу продать комнатную квартиру сейчас. Продать свою квартиру без посредников. Учить objective c с нуля. Качественные уроки по objective c с нуля. Блог о objective c. Гусеничные вездеходы самоделки. Лучшие вездеходы самоделки своими руками. Самоделки вездеходы своими руками видео. В каком банке взять кредит. Советуйте где можно взять выгодный кредит быстро. Какой кредит лучше взять.
Какой автомобиль купить сегодня. Посоветуйте какой автомобиль выбрать бюджетный. Хочу выбрать новый автомобиль. Как установить линукс. Где линукс официальный сайт найти. Уроки по линукс с нуля. Быстрый ремонт натяжных потолков. Качественный ремонт потолка своими руками. Ремонт потолков на кухне. Скачать шаблоны для Joomla. Где скачать Joomla шаблоны бесплатно. Скачать свежие шаблоны для Joomla.

Звязацца з намі

Націсніце на малюнак, каб яго змяніць
Сістэма Orphus