Нядзеля, Верасень 24, 2017
Увага!
На сайце працуе сістэма выяўлення памылак і памылак друку Orphus
Знайшлі памылку ў тэксце?
Выдзеліце яе мышкай і націсніце Ctrl + Enter  

СТУЖКА НАВІН

Дорачы цеплыню сэрцаў

Пераднавагодні час — самы казачны і незвычайны. Гэта час чакання цуду, свята і, вядома, сустрэчы з Дзедам Марозам.

Для маленькіх пацыентаў Віцебскай абласной псіхіятрычнай бальніцы гэтае свята ўжо настала.

Валанцёры дабрачыннага таварыства «Caritas» Віцебскай дыяцэзіі 21 снежня прыйшлі павіншаваць дзяцей, якія сустракаюць Новы год не дома. Такія пераднавагоднія сустрэчы ўжо сталі традыцыйнымі, і гэты год — не выключэнне.

Падрабязней...

Дарыць дабрыню ад сэрца да сэрца…

3 снежня — дзень асаблівай увагі да людзей з абмежаванымі фізічнымі магчымасцямі, дзень, які павінен нагадаць, што мы ўсе разам мусім клапаціцца пра тых, каму патрэбна наша дапамога.

«Caritas» Віцебскай дыяцэзіі сумесна з Віцебскім гарадскім цэнтрам карэкцыйна-развівальнага навучання і рэабілітацыі ў гэты дзень падрыхтавалі культурна-забаўляльную праграму. На мерапрыемства былі запрошаныя сем’і, якія выхоўваюць дзяцей-інвалідаў.

Мэта гэтага мерапрыемства — прыцягнуць насельніцтва да праблемы інваліднасці, аказаць сацыяльную падтрымку сем’ям, якія выхоўваюць дзяцей з абмежаванымі магчымасцямі. Самымі актыўнымі ўдзельнікамі ва ўсіх праведзеных конкурсах і віктарынах сталі дзеці, за што былі ўзнагароджаныя добрымі падарункамі.

Падрабязней...

ЗАХАВАЕМ ДЗЯЦЕЙ ДЛЯ ЖЫЦЦЯ

У верасні 2013 года стартаваў сумесны праект «ЗАХАВАЕМ ДЗЯЦЕЙ ДЛЯ ЖЫЦЦЯ» «Caritas» Віцебскай дыяцэзіі і УАЗ «Браслаўскі абласны падлеткавы туберкулёзны рэабілітацыйны цэнтр» пры фінансавай падтрымцы «Renovabis».

Дадзены праект ствараўся для паляпшэння ўмоваў прабывання падлеткаў у рэабілітацыйным цэнтры. Для гэтай мэты «Caritas» Віцебскай дыяцэзіі набыў і перадаў рэабілітацыйнаму цэнтру мэблю для аснашчэння дзвюх палатаў у лячэбным корпусе, а таксама спартыўны інвентар для заняткаў лячэбнай фізкультурай, якая з’яўляецца адным з найважнейшых кампанентаў у працэсе рэабілітацыі.

Падрабязней...

«Кожны можа зрабіць свет лепшым»

Канец верасня. Ужо не горача. Усе пачынаюць рыхтавацца да халоднай і доўгай зімы. І ўсё роўна 15 адважных маладых чалавек вырашылі адправіцца насустрач чамусьці новаму і натхняльнаму.

Варшава. Сем дзён з нашымі польскімі сябрамі. За гэты кароткі тэрмін мы не толькі адпачылі, але і пазналі вялікую колькасць спосабаў таго, як нават адзін чалавек можа змяніць свет да лепшага.

Мы сустрэліся з дзяўчынаю, якая арганізавала мясцовы фестываль у адным з раёнаў Варшавы. Тут кожны мог паказаць тое, што ўмее, або тое, чым захапляецца. Было праведзена мноства майстар-класаў, сустрэчаў, канцэртаў і конкурсаў. Зайшлі мы і ў першую прыватную бібліятэку ў Польшчы. Ніякіх бланкаў або чытацкіх білетаў — можна проста прыйсці і ўзяць кнігі, якія табе спадабаліся, або прынесці сюды свае.

Падрабязней...

Праект завершаны

Завершана рэалізацыя праекту па стварэнні ў Тэрытарыяльным цэнтры сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Браслаўшчыны друкарскай майстэрні. Праект быў распачаты ў лютым гэтага года дабрачынным таварыствам «Caritas». На працягу мінулых дзён сюды было пастаўлена апошняе абсталяванне і такім чынам вырашана яшчэ адно пытанне па занятасці інвалідаў. Цяпер яны змогуць вырабляць і прадаваць блакноты, брашуры, буклеты, не толькі набываць навыкі працы на камп’ютары, але і развіваць свае творчыя здольнасці ў фатаграфаванні і друкаванні каляровых здымкаў.

Падрабязней...

Пошук па сайце

Артыкулы

: Как быстро продать квартиру. Хочу продать комнатную квартиру сейчас. Продать свою квартиру без посредников. Учить objective c с нуля. Качественные уроки по objective c с нуля. Блог о objective c. Гусеничные вездеходы самоделки. Лучшие вездеходы самоделки своими руками. Самоделки вездеходы своими руками видео. В каком банке взять кредит. Советуйте где можно взять выгодный кредит быстро. Какой кредит лучше взять.
Какой автомобиль купить сегодня. Посоветуйте какой автомобиль выбрать бюджетный. Хочу выбрать новый автомобиль. Как установить линукс. Где линукс официальный сайт найти. Уроки по линукс с нуля. Быстрый ремонт натяжных потолков. Качественный ремонт потолка своими руками. Ремонт потолков на кухне. Скачать шаблоны для Joomla. Где скачать Joomla шаблоны бесплатно. Скачать свежие шаблоны для Joomla.

Звязацца з намі

Націсніце на малюнак, каб яго змяніць
Сістэма Orphus