Пятніца, Лістапад 17, 2017

Чыны міласэрнасці

Міласэрнасць - гэта адна з формаў любові. Хто не мае міласэрнасці, той не любіць і гэтым самым парушае асноўную запаведзь Евангелля. "Калі хтосьці мае дастатак у свеце, - піша Ян Багаслоў, - і бачыць брата свайго ў нястачы, і закрывае перад ім сваё сэрца, то як любоў Божая можа жыць у ім?" (1 Ян 3, 17).

Іншая праява дэфіцыту міласэрнасці сёння - гэта недахоп часу. Усюды гаворыцца, што час - гэта грошы, але для хрысціяніна час - гэта любоў. У пагоні за кар'ерай, дабрабытам ці ведамі чалавек забываецца пра свой абавязак быць побач з жонкаю, мужам, дзецьмі, бацькамі.

Як хрысціяне мы павінны памятаць пра ўчынкі міласэрнасці для бліжняга і здзяйсняць іх, бо яны найлепш адлюстроўваюць наша стаўленне да бліжніх.

Які з таго спажытак, калі хтосьці будзе сцвярджаць, што верыць, а не будзе здзяйсняць учынкаў? Хіба адна толькі вера здолее яго збавіць? На Божым Судзе Божая міласэрнасць будзе адказам на міласэрнасць, якую чыніў чалавек.

Звязацца з намі

Націсніце на малюнак, каб яго змяніць
Сістэма Orphus