Панядзелак, Верасень 25, 2017

Добры Самаранін

Бацькоўская катэгорыя: Чыны міласэрнасці Катэгорыя: Артыкулы

(Евангелле паводле Лукі. Раздзел 10, вершы 30-37) 

Езус сказаў: «Адзін чалавек ішоў з Ерузалема ў Ерыхон і трапіў у рукі разбойнікаў, якія знялі з яго адзенне, пабілі яго і пайшлі, пакінуўшы ледзь жывога. Выпадкова нейкі святар ішоў тою дарогаю і, убачыўшы яго, прайшоў міма. Таксама і левіт на тым месцы, падышоў, паглядзеў і прайшоў міма. А нейкі Cамаранін, які тут праязджаў, знайшоў яго і злітаваўся. Падышоў, перавязаў яму раны, паліў іх алеем і віном. Пасадзіў яго на свайго асла, прывёз у заезд паклапаціўся аб ім. А на другі дзень ад’язджаючы, дастаў два дынары, даў карчмару і сказаў яму: «Паклапаціся аб ім. Як патраціш больш, я аддам Табе, калі вярнуся. Хто з гэтых трох, на Тваю думку, быў бліжнім таму, хто трапіў у рукі разбойнікаў»?

Ён (кніжнік) сказаў: «Той, хто паступіў з ім міласэрна». Тады Езус сказаў яму: «Ідзі і Ты рабі гэтаксама».

Штогод 11 лютага ў Царкве адзначаецца Дзень хворых. Чаму? Царква хоча, каб усе мы не забываліся пра тых, каму цяжка і балюча, каб мы шырэй раскрывалі свае вочы і сэрцы на патрэбы тых, хто штодня нясе цяжкі крыж болю і цярпенняў. Такіх людзей шмат.

Як ім дапамагчы? Трэба проста паспрабаваць узяць на сябе частку іхняга болю. Тады Ты знойдзеш для яго добрае слова падтрымкі і надзеі. Тады Ты не будзеш шкадаваць часу для такога чалавека.

Хрыстус у прыпавесці пра добрага Cамараніна кажа нам: «Ідзі і Ты рабі гэтаксама». Ён такім чынам звяртаецца да кожнага з нас і заклікае нас стаць добрымі Cамаранамі. А што зрабіў той добры чалавек? Ён проста аддаў іншаму чалавеку, які трапіў у бяду, кавалачак свайго сэрца. І яно, паверце, не стала ад гэтага меншым, бо ў чалавечага сэрца ёсць такая ўласцівасць: чым больш яго аддаеш, тым больш яно мацнее і робіцца яшчэ лепшым. Няхай жа нашыя сэрцы кожны дзень становяцца лепшымі!

Сістэма Orphus