Пятніца, Лістапад 17, 2017

Вялікі Пост

Бацькоўская катэгорыя: Чыны міласэрнасці Катэгорыя: Артыкулы

Вялікі Пост, які штогод перажываем у Касцёле як “час навяртання і ласкі”, асацыюецца ў нас з трыма евангелічнымі прыпавесцямі.

У трэцюю нядзелю Вялікага Посту Хрыстус распавядзе нам прыпавесць пра неўрадлівае фігавае дрэва, якая павінна нас падштурхнуць да навяртання. Дрэва з’яўляецца тут увасабленнем чалавека, які жыве дзякуючы Богу. З Яго і Яго Любові павінен чэрпаць ён неабходныя сілы, каб радзіць добрыя плады. Ці з’яўляемся такім дрэвам? Ці хутчэй, накшталт неўрадлівага фігавага дрэва, замыкаемся на збаўчым Закліку Бога і дары вечнага жыцця? Паглядзім праўдзіва на сябе і ўласнае жыццё. Ці не здараецца, што думаем толькі пра сябе і пра тое, што нам павінны іншыя? А ці здольныя мы самі быць дарам для іншых? Ці здолеем прымаць людскую дабрыню, спагаду і клопат з удзячнасцю і аддзячваць за іх добрым словам і малітвай? Хто ж з нас можа сказаць, што ён без граху? Мы таксама, Дарагія Браты і Сёстры, маем патрэбу ў навяртанні і адкрыцці на Божую Міласць для таго, каб выдаваць добрыя плады. А Бог – нягледзячы на нашы грахі – не адварочваецца ад нас, а наадварот – глядзіць на нас з Любоўю і дае нам свайго Сына, які – бы цярплівы садоўнік – культывуе неўрадлівае фігавае дрэва. Бо толькі глыбока закарэненымі ў Богу зможам мы выдаць добрыя плады.

Літургія чацвёртай нядзелі Вялікага Посту дазваляе ўслухацца ў прыгожую прыпавесць пра чалавека, які вырашыў рэалізавацца ў жыцці, аддаліўшыся ад свайго бацькі. Шукаючы таго, што называў шчасцем, свабодай, жаданнем пазнаць сябе, забыўся пра бацькоўскую любоў. Толькі калі пазнаў уласную бяду, спыніўся і заўважыў прычыны, паводле якіх апынуўся ў цёмным завулку. Замест таго, каб вінаваціць злы лёс ці іншых людзей, пашукаў прычыны ў сабе. Даведаўся, што правініўся не толькі перад Богам і сваім бацькам, але перад самім сабой. Меў адвагу змірыцца з праўдаю аб самім сабе. Браты і Сёстры, ці хопіць нас на такое рашэнне? Калі так, то час вяртацца ў абдымкі Айца, дадому, дзе чакаюць нас любоў, спагада і прабачэнне.

Навяртанне – гэта вяртанне да Любові Айца. Праз навяртанне становімся сведкамі гэтай Любові. Гэтая Любоў не асудзіць. Чытанні пятай нядзелі Вялікага Посту паказваюць нам Хрыста, які нагадвае мужчынам, што прагнуць пабіць камянямі жанчыну, выкрытую ў граху: “Хто з вас без граху, няхай першы кіне ў яе камень”. Ці не скіроўвае Хрыстус гэтых словаў і да нас? Як ахвотна размаўляем аб чужых правінах, асуджаем, выносім прысуды і кляймуем нават найменшыя слабасці нашых бліжніх, не заўважаючы ўласных грахоў ці іх апраўдваючы. Шукаем вінаватых, каб паменшыць нашы ўласныя віны, каб здавацца лепшым, чыстым, больш нявінным. А было б дастаткова стаць праўдзіва перад Богам, які ведае наша сэрца, паверыць, што Любоў Бога большая за наш грэх, паверыць Богу так, як Ён паверыў чалавеку, калі сказаў грэшніку: “Не асуджаю цябе. Ідзі, і ад гэтай хвіліны ўжо не грашы”.

Дарагія Сябры! Не змарнуем благаславёнага часу ласкі, якім з’яўляецца Вялікі Пост! Няхай на шляху навяртання вядуць нас дзве выбітныя асобы – Найсвяцейшая Панна Марыя і яе ўлюбёнец – св. Юзаф. Адзначаючы Урачыстасць Звеставання Пана, вучымся – на прыкладзе Марыі – цалкавітаму адданню Богу, вучымся паўтараць за Ёй: “Няхай станецца паводле Твайго слова”. Гэтаксама св. Юзаф давярае Богу і гатовы прыняць ад Яго ўсё. Касцёл нагадвае пра гэта ва Урачыстасць св. Юзафа, Улюбёнца НМП, падаючы нам узор таго ціхага сведкі Уцелаўлёнай Міласці Бога, што заклікае да пакорлівага і поўнага даверу адчынення сябе на ласку Бога.

Дарагія Браты і Сёстры! Калі ўжо неўзабаве, як у кожную Пальмовую Нядзелю, уздымем угору зялёныя галінкі, каб разам з іншымі ўсклікнуць “Гасанна”, памятаем, што Божая Міласць найлепей выявілася на крыжы – знаку ганьбы і прыніжэння, робячы яго знакам найвялікшай Міласці. Таму шануем гэты Крыж і баронім яго. 

Кс. Станіслаў Міхалоўскі

Сістэма Orphus