Нядзеля, Верасень 24, 2017

Запозненая любоў?

Бацькоўская катэгорыя: Чыны міласэрнасці Катэгорыя: Артыкулы

Любоў Езуса да Лазара, Марфы і Марыі − брата і сясцёр з Віфаніі, нягледзячы на нялёгкія выпрабаванні, выяўляецца ў сваёй паўнаце толькі тады, калі аб’яўляецца хвала Богу, а не раней. Калі Лазар захварэў, сёстры высылаюць Езусу вестку: “Пане, той, каго Ты любіш, хворы”. Езус атрымлівае вестку ад сясцёр Лазара і… нічога не робіць. Ён кажа вучням, што гэтая хвароба не смяротная, і толькі праз два дні вырашае вярнуцца ў Юдэю. Для сясцёр, якія апякуюцца хворым Лазарам, гэта цэлая вечнасць. Яны чакаюць, даверыўшыся словам Езуса. Вераць, што Ён выканае свае абяцанні. Але час ідзе, а Пан не з’яўляецца. Выстаўленая на выпрабаванне вера павінна вытрываць смерць брата і яго пахаванне ў магілу. Мінае чатыры дні пасля пахавання, а Езус усё не паяўляецца. Якая ж гэта за любоў? Якое ж гэта за сяброўства? Што ж гэта за Бог? …І прыйшоў Ён на чацвёрты дзень пасля пахавання.

Бог “атрымлівае” весткі, якія мы перадаем Яму ў нашых малітвах. Праходзіць час, і нам часта выдаецца, што Ён нічога не робіць. Здаецца, што Бог марудзіць, а час праходзіць, і працуе на шкоду чалавечага лёсу. Здаецца, што такая любоў – запозненая. Але аднак спрабуем паверыць, што Ён любіць. Ці ж не сказаў нам, што калі мы паверым, то ўбачым хвалу Божую?

Кс. Марыюш Росік

Сістэма Orphus