Нядзеля, Верасень 24, 2017

Крыжовы Шлях

Бацькоўская катэгорыя: Чыны міласэрнасці Катэгорыя: Артыкулы

Вялікі Пост прадастаўляе шмат магчымасцяў. Дае адмысловы шанц заглыблення ў таямніцы ўласнага жыцця. Мала што іншае так яскрава выяўляе сэнс нашай штодзённай працы і момантаў, што хаця б на хвіліну спрыяюць захаванню нашай раўнавагі. Многія з нас з нецярпеннем чакаюць набажэнстваў Крыжовага Шляху. І няма перабольшання ў азначэнні “з нецярпеннем”. У кожную пятніцу Вялікага Посту мы маем магчымасць кленчыць перад Панам Езусам на шляху да Галгофы. Не толькі ўзгадваць чарговыя падзеі, але відавочна Яму таварышыць.

Традыцыя Крыжовага Шляху паходзіць, зразумела, з Ерусаліму, назву ўвёў у 1458 г. адзін з пілігрымаў у Святую Зямлю, а распаўсюдзілі яе ў сярэднявеччы францішкане, праводзячы вандроўнікаў па горадзе і затрымліваючыся пры чарговых месцах, звязаных з апошнімі перадсмяротнымі гадзінамі Езуса.

На працягу стагоддзяў паўставалі ў розных месцах Еўропы дарогі крыжовыя. Спачатку было гэта звязана з пілігрымкамі ў Святую Зямлю, а вынікала з асэнсавання бачанага і перажытага і дзялення тымі перажываннямі з іншымі. Так паўстала першая кальварыя – у Іспаніі каля 1420 г.

Наша разважанне над таямніцамі чарговых стацый Крыжовага Шляху – сцверджанне жадання досведу асаблівай блізкасці з церпячым Езусам. З Богам Чалавекам штурханым, абсмяяным, апляваным, змучаным пад цяжарам крыжа, параненым вострымі паглядамі і несправядлівымі словамі. Богам Чалавекам бяссільным, маркотным, падаючым, якому хацелі дапамагчы тыя, што не маглі дапамагчы. Іх прысутнасць была доказам найвялікшай любові і адданасці. Прысутнасць Маці, якая разумела вялікую задачу і пакліканне Сына, але, аднак, Маці – звычайнай, хоць і нязвыклай кабеты. Пераходзячы ад стацыі да стацыі, пераадольваем пэўную дыстанцыю, а гэта набліжае нас да найважнейшай таямніцы жыцця, да Зхмёртвыхпаўстання, да чаго рыхтуемся на працягу Вялікага Посту.

Агата Лэнчыцка

Сістэма Orphus