Аўторак, Снежань 10, 2019

Чыны міласэрнасці

Міласэрнасць - гэта адна з формаў любові. Хто не мае міласэрнасці, той не любіць і гэтым самым парушае асноўную запаведзь Евангелля. "Калі хтосьці мае дастатак у свеце, - піша Ян Багаслоў, - і бачыць брата свайго ў нястачы, і закрывае перад ім сваё сэрца, то як любоў Божая можа жыць у ім?" (1 Ян 3, 17).

Іншая праява дэфіцыту міласэрнасці сёння - гэта недахоп часу. Усюды гаворыцца, што час - гэта грошы, але для хрысціяніна час - гэта любоў. У пагоні за кар'ерай, дабрабытам ці ведамі чалавек забываецца пра свой абавязак быць побач з жонкаю, мужам, дзецьмі, бацькамі.

Як хрысціяне мы павінны памятаць пра ўчынкі міласэрнасці для бліжняга і здзяйсняць іх, бо яны найлепш адлюстроўваюць наша стаўленне да бліжніх.

Які з таго спажытак, калі хтосьці будзе сцвярджаць, што верыць, а не будзе здзяйсняць учынкаў? Хіба адна толькі вера здолее яго збавіць? На Божым Судзе Божая міласэрнасць будзе адказам на міласэрнасць, якую чыніў чалавек.

Велікапосныя рэкалекцыі для супрацоўнікаў і валанцёраў "Карытас"

З 16 па 18 лютага 2016 года пройдуць велікапосныя рэкалекцыі для супрацоўнікаў і валанцёраў ДКТ "Карытас" у цэнтры св. Лукі пры “Карытас” Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі ў в. Ляскоўка (Мінскі р-н). Праводзіць будзе а. Арыюш Малыска.

Падрабязней...

Калядная сустрэча супрацоўнікаў

Калядная сустрэча для ўсіх супрацоўнікаў “Карытас” у Беларусі адбудзецца 18 снежня 2014 г. у араторыі св. Дамініка Савіо у пас. Лясны (Бараўляны) па вул. Аляксандрава, 4а.

Падрабязней...

У Глыбокім прайшло мерапрыемства для людзей з абмежаванымі магчымасцямі

19 кастрычніка дабрачыннае таварыства «Caritas» пры парафіі Святой Тройцы ў Глыбокім вось ужо у восьмы раз правяло мерапрыемства «Мы разам!» для асоб з псіхічнымі і фізічнымі захворваннямі, іх бацькоў і апекуноў.

Падрабязней...

«Карытас» Віцебскай дыяцэзіі арганізаваў у Шуміліне сустрэчу з псіхолагам

12 кастрычніка вернікаў парафіі Маці Божай Фацімскай у Шуміліне чакала сустрэча з псіхолагам Марынай Ткач. У даждлівае і па-сапраўднаму восеньскае надвор’е, якое выдалася ў гэты вечар, тэма сустрэчы была прысвечана псіхалагічнаму здароўю і закранала станы чалавека — дэпрэсію і восеньскую хандру.

Падрабязней...

Падкатэгорыі

Сістэма Orphus