Пятніца, Лістапад 17, 2017

Апостальскі Нунцый наведаў "Карытас" Віцебскай дыяцэзіі

Бацькоўская катэгорыя: Чыны міласэрнасці Катэгорыя: Навіны

У рамках свайго візіту ў Віцебскую дыяцэзію Апостальскі Нунцый у Беларусі арцыбіскуп Габар Пінтэр наведаў дыяцэзіяльны "Карытас". Дырэктар гэтай дабрачыннай арганізацыі ксёндз канонік Андрэй Аніскевіч распавёў пра напрамкі дзейнасці ўстановы.

Віцебскі "Карытас" арганізуе працу з інвалідамі, самотнымі людзьмі, актыўна вядзецца праца па аздараўленні дзяцей падчас летняга адпачынку.

Ватыканскі дыпламат сустрэўся з падапечнымі Віцебскага "Карытас", якія заспявалі іерарху песню “Простыя словы”. Арцыбіскуп Габар Пінтэр таксама быў запрошаны да салодкага стала і ў сяброўскай атмасферы пагутарыў з клубам сеньёраў, якім апякуецца Карытас. Ксёндз Андрэй Аніскевіч падзяліўся сваёй даўняй марай: адкрыць пры "Карытас" школу танцаў для інвалідаў.

Для гэтых мэтаў ужо закуплена неабходнае абсталяванне і рыхтуецца зала. Арцыбіскуп Габар Пінтэр удзяліў прысутным сваё пастырскае бласлаўленне.

Кс. Віктар Місевіч, catholicnews.by

Анатоль Бандарчук-Вошлаў, фота


Апостальскі Нунцый наведаў Карытас Віцебскай дыяцэзіі Апостальскі Нунцый наведаў Карытас Віцебскай дыяцэзіі Апостальскі Нунцый наведаў Карытас Віцебскай дыяцэзіі Апостальскі Нунцый наведаў Карытас Віцебскай дыяцэзіі Апостальскі Нунцый наведаў Карытас Віцебскай дыяцэзіі Апостальскі Нунцый наведаў Карытас Віцебскай дыяцэзіі Апостальскі Нунцый наведаў Карытас Віцебскай дыяцэзіі Апостальскі Нунцый наведаў Карытас Віцебскай дыяцэзіі Апостальскі Нунцый наведаў Карытас Віцебскай дыяцэзіі Апостальскі Нунцый наведаў Карытас Віцебскай дыяцэзіі Апостальскі Нунцый наведаў Карытас Віцебскай дыяцэзіі Апостальскі Нунцый наведаў Карытас Віцебскай дыяцэзіі Апостальскі Нунцый наведаў Карытас Віцебскай дыяцэзіі Апостальскі Нунцый наведаў Карытас Віцебскай дыяцэзіі Апостальскі Нунцый наведаў Карытас Віцебскай дыяцэзіі Апостальскі Нунцый наведаў Карытас Віцебскай дыяцэзіі
 

Сістэма Orphus