Нядзеля, Верасень 24, 2017

Свята для дзяцей

Бацькоўская катэгорыя: Чыны міласэрнасці Катэгорыя: Навіны

Дзеці - самыя добрыя, чыстыя і светлыя стварэнні. У іх вачах столькі шчырасці, столькі веры ў тое, што ўсё ў гэтым свеце магчыма! Калісьці ўсё мы былі такімі. Усе мы ад душы смяяліся і плакалі, рабілі глупствы, і нам зусім не было сорамна. Вось яно - дзяцінства, час, калі ўсё здаецца так простым...…

Першага чэрвеня ў нашай краіне прайшоў Дзень дзяцінства, і, вядома мы не маглі не павіншаваць дзяцей з гэтым цудоўным святам. «Карытас» Віцебскай дыяцэзіі арганізаваў разам з Арт-студыяй Юрыя Галёнава сапраўдную казку для дзяцей і іх бацькоў. Мерапрыемства адкрыў дырэктар «Карытас» кс. Андрэй Аніскевіч, які павіншаваў юных гасцей са сканчэннем школьнага года і пачаткам летніх канікул. Прысмакі, паветраныя шары і самыя сапраўдныя клоўны - вось тое, што прывяло ў захапленне дзяцей і бацькоў. Усе дружна весяліліся і гулялі разам з клоўнамі Санькай, Макаронінкай і Машкай-Рамашкай.

Дарыце дзецям радасць, бо дзяцінства так мімалётна!

Ганна Будзіч, тэкст

Ульяна Духовіч, фота


Свята для дзяцей Свята для дзяцей Свята для дзяцей Свята для дзяцей Свята для дзяцей Свята для дзяцей Свята для дзяцей
 

Сістэма Orphus