Пятніца, Лістапад 17, 2017

Акцыя "З усмешкай у школу!" прайшла ў Глыбокім

Бацькоўская катэгорыя: Чыны міласэрнасці Катэгорыя: Навіны

З мэтай аказання падтрымкі малазабяспечаным сем'ям пры падрыхтоўцы дзяцей да школы парафіяльны "Карытас" на працягу жніўня ў касцёле праводзіў дабрачынную акцыю "З усмешкай у школу". У падрыхтаваную скрыню вернікі пакідалі канцылярскія тавары, школьныя прылады, адзенне і абутак, грашовыя сродкі.

На сабраныя сродкі валанцёры "Карытас" падрыхтавалі падарункі па ўзроставых катэгорыях. 27 жніўня 37 сем'яў, якія маюць фінансавыя цяжкасці пры падрыхтоўцы да школы, былі запрошаны на акцыю. Пробашч парафіі кс. Мікалай Ціхановіч прывітаў прысутных, пажадаў бацькам і дзецям цярпення і поспехаў і блаславіў на новы навучальны год. Бацькі шчыра дзякавалі за атрыманыя рэчы сваіх школьнікаў. Таксама школьныя рэчы атрымалі і дзеці з прыёмнай сям'і, дому сямейнага тыпу і сацыяльнага прытулку.

Няхай у свеце будзе больш дабра і хай ззяюць дзіцячыя ўсмешкі!

Даната Матушова


Акцыя Акцыя Акцыя Акцыя Акцыя Акцыя Акцыя Акцыя Акцыя
 

Сістэма Orphus