Нядзеля, Кастрычнік 14, 2018

Адсвяткавалі Вялікдзень разам

Бацькоўская катэгорыя: Чыны міласэрнасці Катэгорыя: Навіны

12 красавіка ў кавярні парафіі Езуса Міласэрнага ў Віцебску адбылося супольнае святкаванне Вялікадня для маладых людзей з абмежаванымі магчымасцямі як каталіцкага, так і праваслаўнага веравызнання. Свята было арганізавана ДКТ “Карытас” Віцебскай дыяцэзіі для наведвальнікаў цэнтра дзённага прабывання для маладых інвалідаў “Бэтэль – Карытас” і іх бацькоў.

Свята было насычана прыемнымі момантамі сяброўскіх сустрэч, пахам кулічоў уласнага выпеку, музычнымі сюрпрызамі. На пачатку ўсіх прысутных павіншаваў са Святам Пасхі дырэктар Карытас кс. Андрэй Аніскевіч. Маладыя людзі з “Бэтэль – Карытас“ разам з валанцёрамі праспявалі велікодныя спевы. Сваёю творчасцю парадавалі госці з Лепеля – Сяргей і Дзмітрый, якія сыгралі некалькі песень пад гітару. Таксама цудоўныя кампазіцыі выканаў баяніст Віктар. Святкаванне завяршылася вясёлымі танцамі і пачастункам.

с. Дар'я Галубкова


Адсвяткавалі Вялікдзень разам Адсвяткавалі Вялікдзень разам Адсвяткавалі Вялікдзень разам Адсвяткавалі Вялікдзень разам Адсвяткавалі Вялікдзень разам Адсвяткавалі Вялікдзень разам Адсвяткавалі Вялікдзень разам Адсвяткавалі Вялікдзень разам Адсвяткавалі Вялікдзень разам Адсвяткавалі Вялікдзень разам
 

Сістэма Orphus