Нядзеля, Кастрычнік 14, 2018

Велікодная сустрэча ў “Карытас”

Бацькоўская катэгорыя: Чыны міласэрнасці Катэгорыя: Навіны

13 красавіка ў сядзібе ДКТ “Карытас” Віцебскай дыяцэзіі адбылася велікодная сустрэча клубу для пажылых людзей “Другое дыханне”. Актыўныя ўдзельніцы клубу сустрэліся з дырэктарам Карытас ксяндзом Андрэем Аніскевічам, які павіншаваў іх са Святам Уваскрасення Хрыста і распавёў шмат цікавага пра гісторыю і традыцыі святкавання Пасхі.

За кубачкам гарбаты і святочным пачастункам жанчыны падзяліліся добрымі навінамі пра тое, што адбылося з моманту іх апошняй сустрэчы, а таксама ўспамінамі з юнацтва аб святкаванні Вялікадня.

с. Дар'я Галубкова


Велікодная сустрэча ў “Карытас” Велікодная сустрэча ў “Карытас” Велікодная сустрэча ў “Карытас” Велікодная сустрэча ў “Карытас” Велікодная сустрэча ў “Карытас”
 

Сістэма Orphus