Чацвер, Жнівень 16, 2018

У Лынтупах арганізавалі свята для дзяцей

Бацькоўская катэгорыя: Чыны міласэрнасці Катэгорыя: Навіны

3 чэрвеня ў араторыі пры касцёле Святога Андрэя Апостала ў Лынтупах прайшло свята, прымеркаваны да Дня абароны дзяцей.

У падрыхтаванай праграме ўдзел прымалі не толькі самі дзеці, але і іх бацькі. Казка "Тры парася" ў пастаноўцы мам і тат, конкурсы, забавы з клоўнамі, батут і надзіманая горка - усё гэта цешыла маленькіх лынтупчан, а салодкі стол і смажаныя каўбаскі дапамаглі яшчэ і падсілкавацца.

Больш за семдзесят дзяцей прынялі ўдзел у вясёлым і займальным свяце. Хлопцы і дзяўчаты ўбачылі сваіх бацькоў з іншага боку і вельмі хваляваліся за іх выступы.

Арганізатары выказваюць падзяку спонсарам за падтрымку ў правядзенні свята.

Эльжбета Хмылко


 

Сістэма Orphus