Аўторак, Верасень 18, 2018

У Мёрах і Лепелі адчынілі святліцы для дзяцей

Бацькоўская катэгорыя: Чыны міласэрнасці Катэгорыя: Навіны

2 верасня 2018 года адбылося ўрачыстае адкрыццё інтэграцыйных святліц для дзяцей пры парафіях Унебаўзяцця НПМ у Мёрах і Св. Казіміра ў Лепелі.

Цяпер дзеткі ў гэтых раённых цэнтрах маюць выдатныя ўмовы для ўдзелу ў розных занятках, сустрэчах і імпрэзах. У святліцах з дзецьмі будуць займацца настаўнікі і валанцёры. Наш Карытас мог ажыццявіць гэты праект толькі дзякуючы падтрымцы Праграмы Міністэрства замежных спраў Польшчы "Польская дапамога" і Caritas Polska, за што мы ім глыбока ўдзячныя.

У Мёрах і Лепелі пасля нядзельнай Святой Імшы ксяндзы пробашчы разам з дырэктарам Віцебскага Карытас ксяндзом Андрэем Аніскевічам асвяцілі адрамантаваныя памяшканні, школьныя прылады, а таксама блаславілі ўсіх прысутных дзяцей на новы навучальны год. Салодкі стол, падарункі і, перш за ўсё, сяброўскія абдымкі, зрабілі свята яшчэ больш радасным.

Праект фінансаваны ў рамках праграмы польскага супрацоўніцтва дзеля развіцця Міністэрства замежных спраў РП.

с. Дар'я Галубкова


 

Сістэма Orphus