Панядзелак, Лістапад 19, 2018

Адпачынак дзяцей у Польшчы

Бацькоўская катэгорыя: Чыны міласэрнасці Катэгорыя: Навіны

Пачаўся навучальны год, а ў думках мы ўсё яшчэ на канікулах... Хочацца ўзгадаць цудоўны час, які ў жніўні 2018 года правялі дзеці з розных парафій Віцебскай дыяцэзіі ў Загужу Слёнскім (Польшча).

Дзве групы дзяцей (усяго 101 чалавек) былі запрошаныя нашымі даўнімі сябрамі, Caritas Свідніцкай дыяцэзіі, на адпачынак у цэнтр Caritas, што знаходзіцца ў маляўнічых горных мясцінах. "Канікулы з Богам" былі насычаныя цікавымі экскурсіямі, супольнымі забавамі, новымі знаёмствамі, спартыўнымі рэкордамі. Але гэта быў і час малітвы і праслаўлення Бога ў спевах, час сустрэчы з Ім у прыгажосці прыроды і ў іншым чалавеку.

Ад імя супрацоўнікаў і валанцёраў Карытас, ад імя бацькоў і дзяцей мы прагнем выказаць шчырую ўдзячнасць нашым сябрам, дзякуючы каторым мы трапілі ў тое месца і ў той час: дырэктару Caritas Świdnica кс. Радославу Кіселю, намесніку дырэктара кс. Даніэлю Рыдзу, сакратару пані Сабіне Дарозік і непараўнальнай кухарцы пані Гражыне Станкевіч. Таксама дзякуем спадарыням валанцёрам Caritas Віцебск за апеку над дзецьмі і ўсялякую дапамогу.

с. Дар'я Галубкова


 

Сістэма Orphus