Панядзелак, Кастрычнік 15, 2018

«Кулінарны гурток» для дзяцей у Лынтупах

Бацькоўская катэгорыя: Чыны міласэрнасці Катэгорыя: Навіны

У араторыі парафіі Святога Андрэя Апостала ў Лынтупах праводзяцца розныя развіваючыя заняткі для дзяцей, падабраныя зыходзячы з патрэб і здольнасцей, узросту і інтарэсаў кожнага дзіцяці. Гэтыя заняткі дапамагаюць развіваць у дзяцей мастацкі густ і творчы патэнцыял, вобразнае мысленне і ўяўленне, павагу да працы і акуратнасць.

Адным з такіх заняткаў для дзяцей з'яўляецца «Кулінарны гурток», на якім дзеці вучацца планаваць і складаць меню, сервіраваць стол, фармуюць уяўленне аб якасці прадуктаў і правільным харчаванні, удзельнічаюць у падрыхтоўцы розных страў. Вядома, самым прыемным момантам у гэтым працэсе з'яўляецца - есці тое, што прыгатавалі сваімі рукамі.

Карытас Віцебскай дыяцэзіі дзякуе Дзіцячай місіянерскай арганізацыі з Германіі за дапамогу ў арганізацыі заняткаў для дзяцей.

Аліна Сарокіна


 

Сістэма Orphus