Серада, Снежань 19, 2018

Арганізацыя вольнага часу для віцебскіх дзяцей

Бацькоўская катэгорыя: Чыны міласэрнасці Катэгорыя: Навіны

Карытас Віцебскай дыяцэзіі, пры спонсарскай падтрымцы Карытас Прага, рэгулярна арганізуюць вольны час і дабрачынныя акцыі для дзяцей з шматдзетных, няпоўных, апякунскіх, прыёмных сем'яў.

У верасні, у чарговы раз, быў арганізаваны бясплатны паход у кінатэатр. Хлапчукі і дзяўчынкі з задавальненнем паглядзелі мультфільм «Большой кошачий побег». Вясёлыя прыгоды персанажаў і загадкавы сюжэт фільма паднялі настрой і дарослым, і маленькім. Дзеці засталіся задаволеныя сеансам і прызналіся, што выдатна правялі час.

Аліна Сарокіна


 

Сістэма Orphus