Серада, Снежань 19, 2018

Удзел студыі ІМПЭТ у інтэграцыйным форуме па танцах на інвалідных вазках

Бацькоўская катэгорыя: Чыны міласэрнасці Катэгорыя: Навіны

Прадстаўнікі студыі інклюзіўнага танца ІМПЭТ пры "Карытас" Віцебскай дыяцэзіі прынялі ўдзел у інтэграцыйным форуме па танцах на інвалідных вазках. На форум нас запрасіў ТЦСАН Першамайскага раёна г. Віцебска. Сярод ганаровых удзельнікаў была чэмпіёнка свету і Еўропы па танцах на вазку Ганна Гарчакова разам са сваімі вучнямі.

"Карытас" на форуме афіцыйна прадстаўляла Марына Булатоўская, якая паказала прэзентацыю пра студыю ІМПЭТ. Перад гасцямі выступілі Крысціна і Валерый з танцам "Недасяжнае каханне".

"Карытас" Віцебскай дыяцэзіі атрымаў падзяку за ўнёсак у развіццё руху інклюзіўнага танца.

с. Дар'я Галубкова OV


 

Сістэма Orphus