Серада, Снежань 19, 2018

У Віцебскай парафіі адбылася сустрэча з псіхолагам

Бацькоўская катэгорыя: Чыны міласэрнасці Катэгорыя: Навіны

У нядзелю, 25 лістапада, у парафіі святога Уладзіслава ў Віцебску (мікрараён Білева) адбылася сустрэча з псіхолагам Марынай Ткач. Ініцыятарам і арганізатарам гэтай падзеі стала дабрачыннае каталіцкае таварыства “Карытас” Віцебскай дыяцэзіі.

Пасля святой Імшы, пакуль дзеці наведвалі заняткі катэхэзы, дарослыя мелі магчымасць паслухаць лекцыю-кансультацыю на тэму “Сямейнае выхаванне без насілля. Памылкі бацькоў у выхаваўчым працэсе”. Сустрэча ладзілася з мэтай павышэння ўзроўню тэарытычных і практычных ведаў бацькоў па пытаннях выхавання дзяцей.

"Бацькі падчас сустрэчы маглі не толькі паслухаць пэўны тэарытычны матэрыял, але і абмеркаваць разам з псіхолагам разнастайныя і найбольш хвалюючыя пытанні дзіцячай псіхалогіі. Прысутныя слухачы выказалі сваё жаданне як мага часцей арганізоўваць пры парафіі такія карысныя лекцыі.

Дабрачыннае таварыства “Карытас” плануе і надалей ладзіць падобныя сустрэчы не толькі ў Віцебску, але і ў іншых парафіях дыяцэзіі.

Марына Ткач

Сістэма Orphus