Серада, Снежань 19, 2018

Браслаў: «Сябруюць дзеці на планеце»

Бацькоўская катэгорыя: Чыны міласэрнасці Катэгорыя: Навіны

Пад такой назвай у Браславе прайшоў фестываль творчасці для асаблівых дзяцей.

У яго арганізацыі і правядзенні аб'ядналі сілы Цэнтр карэкцыйнага развіцця і рэабілітацыі аддзела адукацыі, парафіяльны «Карытас» касцёла Нараджэння Маці Божай, протаіерэй Ігар Чачуковіч, Тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва і раённая арганізацыя БРСМ.

Адны правялі творчыя конкурсы, іншыя паклапаціліся аб падрыхтоўцы канцэртнай праграмы, трэція - пра прызы для дзяцей і салодкі стол. Агульнымі намаганнямі свята атрымалася вясёлым і цікавым. На адной сцэне спявалі, чыталі вершы, танцавалі, паказвалі фокусы дзеці здаровыя і асаблівыя, і ўсе разам удзельнічалі ў фізкультурных размінках.

Тамара Пашкевіч


 

Сістэма Orphus