Чацвер, Студзень 17, 2019

Каляднае свята для віцебскіх дзяцей

Бацькоўская катэгорыя: Чыны міласэрнасці Катэгорыя: Навіны

3 студзеня 2019 года ў парафіі Езуса Міласэрнага ў г. Віцебск адбылася святочная сустрэча для дзяцей.

Па традыцыі «Карытас» Віцебскай дыяцэзіі штогод на калядных вакацыях арганізоўвае святочныя мерапрыемствы для дзяцей-сірот, дзяцей са шматдзетных сем'яў і сем'яў, якія знаходзяцца ў цяжкай жыццёвай сітуацыі. Цікавую і незабыўную імпрэзу дапамагла арганізаваць Арт-студыя Юрыя Галёнава. У праграме былі святочныя віншаванні, конкурсы і вядома ж, салодкія пачастункі чакалі дзяцей на гэтым свяце.

Карытас Віцебск выказвае вялікую ўдзячнасць Карытас Прага і чэшскім сябрам за фінансавую падтрымку святочнага мерапрыемства.

Аліна Сарокіна


 

Сістэма Orphus