Пятніца, Студзень 18, 2019

Каляды ў Дзеркаўшчыне. Дабрачыннае мерапрыемства прайшло для мясцовых школьнікаў

Бацькоўская катэгорыя: Чыны міласэрнасці Катэгорыя: Навіны

4 студзеня 2019 года на базе Дзеркаўшчынскай сярэдняй школы-яслі Глыбоцкага раёна было арганізавана дабрачыннае мерапрыемства для дзяцей са шматдзетных, малазабяспечаных, апякунскіх сем'яў, якія наведваюць гэтую школу.

На пачатку свята прысутных прывітала адміністрацыя школы. Дырэктар павіншаваў з каляднымі святамі, пажадаў здароўя, цяпла і дасягнення мэтаў, а таксама выказаў вялікую ўдзячнасць дырэктару кс. Андрэю Аніскевічу і супрацоўнікам ДКТ «Карытас» Віцебскай дыяцэзіі, за супрацоўніцтва і падтрымку дзяцей і сем'яў, якія знаходзяцца ў цяжкай жыццёвай сітуацыі.

Затым за салодкім сталом дзеці спявалі калядныя песні, распавядалі навагоднія вершы, дзяліліся ўражаннямі аб навагодніх вакацыях.

У завяршэнні дзеці атрымалі навагоднія падарункі і з добрым настроем вярнуліся дадому.

Іна Макарэвіч


 

Сістэма Orphus