Пятніца, Студзень 18, 2019

Зробім свет дабрэй! Каляднае свята ў віцебскай групе Betel

Бацькоўская катэгорыя: Чыны міласэрнасці Катэгорыя: Навіны

5 студзеня супрацоўнікі і валанцёры Caritas г. Віцебска павіншавалі з Калядамі і Новым годам удзельнікаў клуба для людзей з інваліднасцю.

Выдатны настрой нашым гасцям падарылі валанцёры групы "Аквамарын". І вядома наша свята не абыйшлося без Дзеда Мароза і Снягуркі. Конкурсы, упрыгожванне елкі, карагоды і вясёлыя танцы зарадзілі ўсіх радасцю і пазітывам.

Арганізатары і валанцёры ўдзячныя ўсім за казачную атмасферу і шчырыя эмоцыі. Давайце разам зробім свет дабрэй!

Крысціна Дулебава


 

Сістэма Orphus