Панядзелак, Сакавік 25, 2019

Цэнтр па прабыванні людзей з інваліднасцю працягвае сваю дзейнасць у Глыбокім

Бацькоўская катэгорыя: Чыны міласэрнасці Катэгорыя: Навіны

З кастрычніка 2017 года пры Глыбоцкай парафіі Святой Тройцы працягвае сваю працу Цэнтр па прабыванні людзей з інваліднасцю. Спонсарам з'яўляецца ДКТ «Карытас» Віцебскай дыяцэзіі. Спецыялістам па сацыяльнай рабоце, г.зн. кіруе ім, Леаніда Зеваліч.

У цэнтры наведвальнікі робяць вырабы з паетак і пацерак, малююць, лепяць, вырабляюць з паперы і кардона кошыкі, ялінкі, рамкі для фатаграфій, паштоўкі, кветкі з гафрыраванай паперы, да Вербнай нядзелі ўпрыгожваюць вербачкі і кошыкі.

На працягу ўсяго часу, людзі з інваліднасцю наведваюць разам з кіраўніком выставы ў музеі, індывідуальныя выставы ў Доме рамёстваў, гарадскім цэнтры культуры, наведваюць у гарадскім доме культуры канцэрты беларускіх зорак эстрады, прадстаўленні цырка, бібліятэку. Штогод прымаюць актыўны ўдзел у акцыі "Мы разам". Эмблему дружбы «Дзве далонькі і сэрца» людзі з інваліднасцю зрабілі для ўсіх удзельнікаў.

Яны заўсёды радуюцца за поспех сваіх сяброў і суперажываюць смутку таксама разам.

10 студзеня адбылася калядная сустрэча наведвальнікаў цэнтра. Салодкі стол, музыка і танцы прынеслі ўсім радасць і пазітыў.

Леаніда Зеваліч


 

Сістэма Orphus