Чацвер, Лістапад 14, 2019

Падрыхтоўка будучых выхавацеляў і валанцёраў для працы з дзецьмі прайшла ў Мінску

Бацькоўская катэгорыя: Чыны міласэрнасці Катэгорыя: Навіны

У Віцебскай дыяцэзіі распачалася рэалізацыя праекта "Утварэнне і функцыянаванне інтэграцыйных святліц для дзяцей". У хуткім часе будуць адчыненыя тры новыя святліцы Caritas: у Браславе, Глыбокім і Віцебску.

Будучыя выхавацелі і валанцёры, якія будуць працаваць у святліцах, прынялі ўдзел у семінары "Мэты і заданні сацыяльна-тэрапеўтычных святліц. Дапамога ў крызісных сітуацыях".

Дзякуй спадарыням Бажэне і Паўліне за новыя веды, яскравыя ідэі, змястоўную інфармацыю і проста цудоўны і прыемны час!

Праект фінансаваны ў рамках праграмы польскага супрацоўніцтва дзеля развіцця Міністэрства замежных спраў Рэчы Паспалітай.

с. Дар'я Галубкова OV


 

Сістэма Orphus