Пятніца, Лістапад 15, 2019

«Карытас» Віцебскай дыяцэзіі арганізаваў у Шуміліне сустрэчу з псіхолагам

Бацькоўская катэгорыя: Чыны міласэрнасці Катэгорыя: Навіны

12 кастрычніка вернікаў парафіі Маці Божай Фацімскай у Шуміліне чакала сустрэча з псіхолагам Марынай Ткач. У даждлівае і па-сапраўднаму восеньскае надвор’е, якое выдалася ў гэты вечар, тэма сустрэчы была прысвечана псіхалагічнаму здароўю і закранала станы чалавека — дэпрэсію і восеньскую хандру.

Псіхолаг звярнула ўвагу прысутных на пытанні “Што такое дэпрэсія?”, “У чым яна праяўляецца?”, “Чым адрозніваецца дэпрэсія ад паніжаннага псіхаэмацыйнага стану, асабліва ў восеньскі перыяд?”, “Як пераадолець або зусім не паддацца восеньскай “дэпрэсіі”?”.

Прысутныя з увагай і пэўнай цікавасцю слухалі псіхолага, а напрыканцы мелі магчымасць задаць пытанні, якія датычыліся агучанай тэмы або асабістага жыцця. Спадзяемся, што гэта сустрэча дапаможа не толькі падтрымаць псіхалагічнае здароўе на аптымальным узроўні, але таксама пазітыўна і якасна перажыць восеньскую пару.

«Карытас» Віцебскай дыяцэзіі, які з’яўляецца ініцыятарам і арганізатарам такіх сустрэч, выказвае словы ўдзячнасці святарам, сёстрам законным і вернікам Шумілінскай парафіі за гасціннасць і жаданне авалодаць новымі ведамі, у тым ліку і псіхалагічнымі.

Марына Ткач, псіхолаг


 

Сістэма Orphus