Панядзелак, Сакавік 25, 2019
Увага!
На сайце працуе сістэма выяўлення памылак і памылак друку Orphus
Знайшлі памылку ў тэксце?
Выдзеліце яе мышкай і націсніце Ctrl + Enter  

СТУЖКА НАВІН

Credo – сімвал веры

Веру ў Бога Усемагутнага, Стварыцеля неба і зямлі, усіх рэчаў бачных і нябачных.

У сярэднім адзін раз на тыдні падчас літургіі прамаўляем агульнае для ўсіх хрысціянаў Credo веры. З жалем трэба дадаць, што найчасцей дэкламуем святыя версеты неасэнсавана, бяздумна. Гэта чарговая гучна прамоўленая пустая дэкларацыя, якая не кладзе ніякага адбітку на наша бачанне рэчаіснасці.

Сучасны хрысціянін усё часцей паддаецца ілюзіі іншай "усемагутнасці". Для яго светам кіруюць грошы, бо здольныя пазбавіць трону і ўзнесці на вяршыні ўлады. "Усемагутныя". Дзякуючы ім чалавек плануе ўласную будучыню і ўплывае на гісторыю асяроддзя, грамадства, народу, свету. Такім чынам, у каго, у што насамрэч ён верыць? У Бога Усемагутнага ці ва ўсемагутнага Мамону?

Не толькі пра грошы тут размова, але таксама пра самую звычайную праўду. Амаль ад першага класа пачатковай школы даводзіцца маладому розуму тэорыя Дарвіна аб эвалюцыі. Па сутнасці няма ў ёй месца для Бога. Усё сталася само. Матэрыя атрымала атрыбут боскай несмяротнасці і моцы самаажыўлення, самачыннага "вялікага выбуху", які на пачатку касмічнай мярцвячыны, пустэчы і бязладдзя распачаў доўгія дзеі паўстання розных формаў жыцця, што ўтварылі своеасаблівы "шлях" істот ад самых прымітыўных аж да найдасканалых animał homo. Дарвін, аднак, не дае адказу, чаму не зніклі формы прымітыўныя, пасрэдныя і не застаўся толькі выкшталцоны ў выніку біялагічна-прыстасавальных працэсаў homo sapiens – карона эвалюцыі? Чаму мільёны год далей існуюць побач туфелька, амёба, акула і чалавек? У чым прычына, што існуючыя дагэтуль туфелькі, амёбы і акулы не эвалюцыянуюць, але акапаліся ў стагнацыі, своеасаблівай інерцыі і існуюць надалей як уласна туфелькі, амёбы і г. д.? Але над тым не задумваецца гімназіст, толькі глядзіць на свет наўкола праз прызму эвалюцыі. Верыць у эвалюцыю і забывае, што гэта ўсяго толькі тэорыя.

Значная колькасць хрысціянаў розных дэнамінацый знаходзіцца, аднак, за тым мурам і не хоча пагадзіцца з пастановамі Credo:Веру ў Бога Усемагутнага, Стварыцеля неба і зямлі, усіх рэчаў бачных і нябачных.

Эвалюцыя магла б быць "прыладаю працы" Стварыцеля, але нічым больш. Эвалюцыя нічога не стварыла. Стварыцелем з'яўляецца Бог Усемагутны. Ён з'яўляецца адзіным Аўтарам справы стварэння: усяго космасу, экзістэнцый духоўных і фізічных, усяго і ўсіх. Праз сваё Слова ўсяліў жыццё ў безвымерную мярцвячыну: "Бог сказаў" і "так сталася". Яго Слова было энергіяй і моцай. Дастаткова было, што выказаў іх Айцец, а Дух Божы ўзнёс па-над нябачнай прастораю, каб стварыліся неба і зямля, усе рэчы бачныя і нябачныя.

Праўда аб жыцці – аб нас саміх і ўсім космасе – значна важнейшая за праўду аб Божых "спосабах". Стаім пры альтэрнатыве: альбо верым Дарвіну, альбо Пану Богу.

Варта пра тое падумаць, хаця б раз на тыдзень – у нядзелю падчас Credo. Гэта не старадаўні вершык удачлівага Аўтара, мажнага Пана з сівой барадой – гэта сутнасць хрысціянскай веры. Бог стварыў усё і ўсіх праз Таго, хто быў і ёсць, і будзе заўсёды: гэта сам Езус Хрыстус, на якога глядзім, якога чуем і да якога датыкаюцца нашы рукі і сэрцы, – Слова Божае. "Усё праз Яго сталася, а без Яго нічога не сталася, што сталася. У Ім было жыццё…".

А. Ігнацы Космана

Пошук па сайце

Артыкулы

: Как быстро продать квартиру. Хочу продать комнатную квартиру сейчас. Продать свою квартиру без посредников. Учить objective c с нуля. Качественные уроки по objective c с нуля. Блог о objective c. Гусеничные вездеходы самоделки. Лучшие вездеходы самоделки своими руками. Самоделки вездеходы своими руками видео. В каком банке взять кредит. Советуйте где можно взять выгодный кредит быстро. Какой кредит лучше взять.
Какой автомобиль купить сегодня. Посоветуйте какой автомобиль выбрать бюджетный. Хочу выбрать новый автомобиль. Как установить линукс. Где линукс официальный сайт найти. Уроки по линукс с нуля. Быстрый ремонт натяжных потолков. Качественный ремонт потолка своими руками. Ремонт потолков на кухне. Скачать шаблоны для Joomla. Где скачать Joomla шаблоны бесплатно. Скачать свежие шаблоны для Joomla.

Звязацца з намі

Націсніце на малюнак, каб яго змяніць
Сістэма Orphus