Субота, Лістапад 18, 2017

Хто мы?

«…Дабро, якое мы робім іншым, толькі тады з'яўляецца актам міласэрнай любові, калі, аказваючы яго, мы маем глыбокае пачуццё, што мы атрымліваем яго з боку тых, хто яго прымае ад нас…»

Ян Павел II, энцыкліка Dives in Misericordia

«Карытас» — гэта дабрачынная арганізацыя, мэта якой – аказанне дапамогі, што дае надзею на годнае жыццё ўсім, хто знаходзіцца ў складанай жыццёвай сітуацыі. Дабрачынная дзейнасць у Царкве рэалізавалася з самага пачатку яе існавання. Карытас Віцебскай дыяцэзіі прапаведуе і рэалізуе “Евангелле міласэрнасці”, нясе дапамогу хворым, бедным і тым, каму найбольш патрэбна падтрымка.

«Гэтае праяўленне міласэрнасці патрэбна там, дзе людзі ў сваёй патрэбе звяртаюцца да Айца міласэрнасці: “Хлеб наш штодзённы дай нам сёння”. Няхай дзякуючы братняй любові ніхто не ведае недахопу ў гэтым хлебе…»

Ян Павел II
Сістэма Orphus