Пятніца, Лістапад 17, 2017

Місія «Карытас»

Карытас Віцебскай дыяцэзіі — гэта дабрачынная арганізацыя, місіяй якой з’яўляецца аказанне дапамогі ў духу Евангельскай любові, якая дае надзею на годнае жыццё людзям, што аказаліся ў цяжкай сітуацыі.

Ажыццяўленне місіі Карытас Віцебскай дыяцэзіі выцякае з запавету любові, дадзенага Хрыстом, служэння людзям, нягледзячы на іх веравызнанне, светапогляд, нацыянальнасць, расу ці палітычныя погляды.

Справы міласэрнасці адбываліся ў Царкве з самага яе пачатку. Яны з’яўляюцца рэалізацыяй асобнага паслання, пакінутага Хрыстом усім людзям. Карытас Віцебскай дыяцэзіі ў сваёй дзейнасці перш за ўсё рэалізуе запавет любові да бліжняга, нясе падтрымку і надзею на годнае жыццё.

Сістэма Orphus