Субота, Лістапад 18, 2017

Праекты

Мы – побач

На жаль, на Зямлі няма ніводнага чалавека, які быў бы застрахаваны ад неспадзяваных няшчасных выпадкаў (раптоўная працяглая хвароба, смерць блізкага чалавека, страта працы, стыхійныя бедствы, бежанцы і г.д.).

У выніку дадзеных сітуацый многія людзі змушаны знаходзіцца ва ўмовах аўтаномнага існавання, паколькі не ўсе могуць спраўляцца са сваёй бядой самастойна ці на час забыцца пра яе, сканцэнтраваўшыся на праблемах выжывання. Боль прычыняе пакуты, пазбаўляе здольнасці цвяроза думаць, дзейнічаць і проста жыць. Відавочна, што ўсе гэтыя людзі маюць патрэбу ў разуменні, клопаце, памяркоўнасці, падтрымцы, дапамозе, бо часта яны аказваюцца ізаляванымі ад грамадства, а іх сем'і − сам-насам з уласным горам і праблемамі. Вельмі важна ў такой сітуацыі своечасова аказаць дапамогу чалавеку, які мае ў ёй патрэбу, не дапусціць, каб ён у роспачы склаў рукі і перастаў змагацца. Але, на жаль, сёння вельмі часта можна прачытаць у вачах многіх толькі абыякавасць у адносінах да людзей, якім так патрэбныя наша дапамога і спачуванне.

Падрабязней...

Betel

Няма нічога болей высакароднага, чым даць шанц людзям з абмежаванымі магчымасцямі жыць без абмежаванняў.

Ва ўсім свеце разумеюць, што людзі з абмежаванымі магчымасцямі патрабуюць апекі. Сёння мы вучымся давяраць гэтым людзям і даваць ім шанц зрабіць унёсак у развіццё грамадства. Але яны не павінны ўспрымацца толькі як аб’екты “любові да бліжняга” ці, што яшчэ горш, як непасільны цяжар для грамадства і дзяржавы.

У 2003 годзе Карытас Віцебскай дыяцэзіі зрабіў першы крок у накірунку сацыяльнай адаптацыі і інтэграцыі ў грамадства маладых людзей з абмежаванымі магчымасцямі.

Падрабязней...

З любоўю да бліжняга

Ступень чалавечнасці вызначаецца, па сутнасці праз стаўленне да пакуты і да таго, хто пакутуе.

Бенедыкт XVI. Spe Salvi, 38

Кожны, хто прыйшоў на свет, народжаны для шчасця. Але з пэўных абставінаў не кожнаму яно дадзена, асабліва тады, калі чалавека адольвае цяжкая хвароба, звязаная з парушэннямі псіхікі. Жыццё жорстка распараджаецца лёсамі такіх людзей. Многія нараджаюцца з гэткім дыягназам, іншыя могуць займець цяжкую хваробу ў выніку траўмаў і жыццёвых узрушэнняў. Усе яны з’яўляюцца інвалідамі першай і другой груп і ўвесь час маюць патрэбу ў доглядзе.

Падрабязней...

Сэрца аддаю дзецям

З’яўленне на свет немаўляці – гэта адзін з найбольш шчаслівых момантаў у жыцці бацькоў. Яны заўсёды намагаюцца ўберагчы сваё дзіця ад розных хваробаў і непрыемнасцяў.

Але, на жаль, маюць месца выпадкі, калі дзеці становяцца для ўласных бацькоў непатрэбнымі, лішнім цяжарам.

Адной з вастрэйшых сацыяльна-эканамічных і псіхолага-педагагічных праблем у нашай краіне з’яўляецца праблема сацыяльнага сіроцтва – з’ява, пры якой дзеці застаюцца без бацькоўскай апекі пры жывых бацьках. Дзеці-сіроты, згодна з тэорыяй і практыкай педагогікі, ад самага пачатку з’яўляюцца цяжкімі дзецьмі, таму наладжванне іх побыту, наяўнасць густоўна абсталяваных месцаў для баўлення часу, момантаў псіхалагічнай разгрузкі і рэабілітацыі з’яўляюцца галоўнай умовай іх карэкцыі і адаптацыі да жыцця, выпрацоўкі правільных арыенціраў на сямейныя каштоўнасці.

Падрабязней...

Летнік для дзяцей-інвалідаў

Бацькі, якія выхоўваюць хворае дзіця, cутыкаюцца з праблемай інтэграцыі сваёй сям’і ў грамадства, і найперш – інтэграцыі дзіцяці. Людзі з абмежаванымі магчымасцямі і іх сем’і, якія валодаюць багатым духоўным патэнцыялам, часта застаюцца ў адзіноце, без падтрымкі і разумення, і маюць вострую патрэбу ва ўвазе да сябе.

Карытас штогод арганізуе летні адпачынак для дзяцей-інвалідаў і іх бацькоў, што павышае ўзровень сацыяльнай адаптацыі і паляпшае псіхафізічны стан адных і другіх. У час адпачынку для дзяцей і іх бацькоў праводзяцца гульні, конкурсы, імправізаваныя пастаноўкі ля вогнішча, паходы на возера.

Падрабязней...

Прыняць такімі, якія ёсць

«Вядома, што інвалід – гэта чалавек адзіны і непаўторны ў сваёй высокай годнасці, які патрабуе не толькі апекі, але перш за ўсё любові, што становіцца прызнаннем, паважаннем і інтэграцыяй».

Ян Павел II

Жыццё на зямлі – ад Бога. І кожны чалавек, які прыходзіць на свет, нясе ў сабе Божы загад: жыць, нягледзячы на ўсе праблемы і цяжкасці жыцця. Шмат людзей страчваюць здароўе ў маладым узросце або ўжо нараджаюцца інвалідамі. Як жа прымаць нечаканы паварот лёсу? Для кожнага інваліда і для тых, хто жыве з імі побач, – гэта вялікае выпрабаванне, фізічнае і духоўнае. Людзі, якія штодзённа перажываюць цярпенне, асабліва цэняць праяву дaбрыні і міласэрнасцi ад іншых. Карытас Віцебскай дыяцэзіі неабыякава ставіцца да інвалідаў.

Падрабязней...

Дзеці ў бядзе

Для любой сям’і нараджэнне дзіцяці, безумоўна, радасная падзея. Але які гэта ўдар для бацькоў, калі ў працэсе развіцця малому ставіцца страшны дыягназ: анказахворванне. Увесь цяжар няшчасця кладзецца ў першую чаргу на плечы бацькоў. Аб гуманным стаўленні і беражлівым падыходзе да малых і іх знябожаных горам бацькоў казаць не выпадае. Імкнучыся самастойна аплаціць дарагое лячэнне, сем’і часам даходзяць да поўнага жабрацтва. Каб уратаваць дзіця, бацькі распрадаюць маёмасць, часам нават і жытло. Нярэдка мамы і таты губляюць працу і цалкам пазбаўляюцца якіх-небудзь крыніц даходу. Асноўная небяспека пры раку тоіцца нават не ў самой хваробе, як гэта ні парадаксальна, а ў адчуванні безвыходнасці і немагчымасці адолець хваробу псіхалагічна. Большасць людзей, даведаўшыся, што ў іх рак, губляюцца. Яны не гатовыя жыць у новых умовах, а значыць, ім патрэбная дапамога.

Падрабязней...

Усынаўленне на адлегласці

Мэтай праграмы «Усынаўленне на адлегласці» з’яўляецца ўдасканаленне асабовага развіцця дзяцей і падлеткаў з малазабяспечаных сем’яў у форме падтрымкі пазашкольнай актыўнасці, то бок – у паляпшэнні ўмоваў іх жыцця. Атрымаць дапамогу паводле дадзенага праекта могуць дзеці са шматдзетных і няпоўных сем’яў, дзеці з абмежаванымі фізічнымі магчымасцямі або з сур’ёзнымі захворваннямі, таленавітыя, адораныя дзеці з маламаёмных сем’яў.

Мэтай праграмы з’яўляецца фінансавая і маральная падтрымка сям’і, у прыватнасці, праз навязванне сталых асабістых кантактаў беларускіх сем’яў з сем’ямі-апекунамі з Чэшскай Рэспублікі.

Падрабязней...

Канікулы з Богам

Штогод дзеці з розных парафій Віцебскай дыяцэзіі праводзяць летні адпачынак за мяжой. Арганізацыі-гаспадары з вялікай адказнасцю ставяцца да прыезду дзяцей. Для іх рыхтуюцца змястоўныя мерапрыемствы: экскурсіі, паходы, сустрэчы з цікавымі людзьмі, конкурсы, дыскатэкі. Важным момантам у арганізацыі адпачынку дзяцей з’яўляецца сустрэча з Богам. Дзеці бяруць удзел у супольнай малітве, дзе праслаўляюць Пана Бога і дзякуюць Яму за добры адпачынак, за Яго любоў і міласэрнасць.

Многія дзеці ўпершыню выязджаюць на адпачынак у Польшчу альбо ў Чэхію. Для ўсіх іх адпачынак за мяжой застаецца незабыўным і цудоўным момантам у яго жыцці.

Падрабязней...

Навука і духоўнасць супраць СНІД

Распаўсюджанне СНІД – гэта адзін з тых сігналаў «SOS», якія заклікаюць нас да актыўнага дыялогу для абмеркавання маральнай мадэлі грамадскага развіцця сучаснага свету. А ад абмеркавання трэба перайсці да дзеяння – адраджэння духоўнасці! Праект “Навука і духоўнасць супраць СНІД” для Карытас стаў адным з прыярытэтных накірункаў працы.

Мэтай гэтага праекта з’яўляецца павышэнне ўзроўню інфармаванасці людзей аб СНІД, спрыянне абмену досведам сярод грамадскіх і дзяржаўных арганізацый у рэалізацыі прафілактычных праграм у галіне СНІД. Дадзены праект скіраваны на арганізацыю і правядзенне семінараў, канферэнцый і іншых акцый. Праграма прадугледжвае серыю гутарак і лекцый у навучальных установах і парафіях. 

Падрабязней...

Лустачка хлеба

«Праўду кажу вам: усё, што зрабiлi аднаму з тых братоў Маiх, Мне зрабiлi» 

Паважаныя, 
Карытас Віцебскай дыяцэзіі жадае дапамагаць людзям, якія недаядаюць і галадаюць, на працягу некалькіх год вядзе грамадскую кампанію «Лустачка хлеба». Яе мэтай з'яўляецца не толькі збор сродкаў, якія дазваляюць закупіць харчаванне для бедных, але, перш за ўсё, звяртанне увагі грамадскасці на праблемы беспрацоўных, матэрыяльна і духоўна бедных. Гаворка пра тое, каб беднасць не стала прычынай грамадскай ізаляцыі, прыніжэння і занядбання.

Падрабязней...

Дні Хрысціянскай культуры

Тое, што адбылося калісьці ў Бэтлееме, і сёння застаеццца вельмі важным і актуальным. Дзве тысячы гaдоў таму на свет прыйшоў Збаўца. Згадваючы ў гэтае свята тую адзіную, непаўторную ноч, у якую Бэтлеемская зорка затрымалася над стаенкай, дзе нарадзіўся Збаўца, мы не перастаем здзіўляцца незвычайнай таямнічасці Божага Нараджэння. Кожны год хрысціяне ўсяго свету традыцыйна рыхтуюцца да свята Божага Нараджэння. Але ўсе звычаі і традыцыі не маюць ніякага сэнсу, калі ў душы чалавека няма веры і ў яго сэрцы не нараджаецца маленькі Хрыстус, бо тады традыцыі застаюцца ўсяго толькі знешняй праявай свята.

Адной з праграм Карытас па духоўным узрастанні асобы зяўляецца праект «Дні хрысціянскай культуры». Мэта гэтага праекта – не толькі адраджэнне хрысціянскіх традыцый, але таксама выяўленне маладых талентаў.

Падрабязней...

Разам – лягчэй

З 2003 года Карытас супрацоўнічае з тэрытарыяльнымі Цэнтрамі сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва пад лозунгам «Разам – лягчэй».

За гэты час дзякуючы нашым партнёрам пабудаваныя парнікі, у якіх працуюць маладыя людзі з абмежаванымі магчымасцямі. Галоўнай мэтай гэтага праекта з’яўляюцца іх працаўладкаванне, сацыялізацыя ў грамадстве, рэалізацыя здольнасцей, інтэграцыя і адаптацыя. Тут жа, у Цэнтрах, маецца кампутарны клас, дзе маладыя людзі з абмежаванымі здольнасцямі набываюць навыкі працы на кампутары.

У Цэнтрах адчынена і працуе пральня. Пажылым грамадзянам і інвалідам, якія знаходзяцца на надомным абслугоўванні, мыццё бялізны робіцца бясплатна.

Падрабязней...

Цэнтр сацыяльнай дапамогі

Недастаткова бачыць, трэба дзейнічаць. 

Больш за тры гады пры парафіі Святога Антонія ў г. Віцебску дзейнічае Цэнтр сацыяльнай дапамогі «Карытас». Ён створаны з мэтай паляпшэння працы з людзьмі, якія апынуліся ў складанай жыццёвай сітуацыі. Гэта перш за ўсё: бяздомныя, малазабяспечаныя адзінокія пенсіянеры, інваліды, маці-адзіночкі, шматдзетныя сем’і і былыя вязні, якія вызваляюцца з месцаў зняволення. Атрымаць дапамогу яны могуць у выглядзе адзення і абутку. У Цэнтры таксама вядзецца праца з групай ананімных алкаголікаў. Як правіла, гэта людзі, якія вырашылі змяніць сваё жыццё і зрабілі адпаведны крок у дадзеным накірунку.

Падрабязней...

Сістэма Orphus