Субота, Лістапад 18, 2017

Як мы дапамагаем?

«“…Усё, што мы робім адзін для аднаго, мы робім для Яго, бо Ён сказаў: усё, што вы зрабілі аднаму з гэтых братоў маіх, Мне зрабілі…»

Маці Тэрэза

Карытас Віцебскай дыяцэзіі — гэта арганізацыя грамадскай карыснасці, місіяй і задачай якой з’яўляецца аказанне дапамогі найперш тым, каму яна патрэбная. Гэта арганізацыя дорыць надзею на годнае жыццё людзям, якія знаходзяцца ў вельмі складанай жыццёвай сітуацыі. Гэтая дапамога рэалізуецца адначасова або доўгачасова, праз удзел у акцыях на карысць бедных, заснаванне і вядзенне цэнтраў закрытай і адкрытай апекі, адукацыйных і крызісных цэнтраў, прытулкаў для бяздомных, лагераў адпачынку. Мы дапамагаем усім у духу Евангельскай любові, дорым надзею на лепшае і годнае жыццё хворым і бедным людзям, тым, хто пакутуе.

Сістэма Orphus