Пятніца, Лістапад 17, 2017

Як стаць валанцёрам?

Мы заўсёды радыя новым валанцёрам!

ДКТ "Карытас" Віцебскай дыяцэзіі мае патрэбу ў памочніках-валанцёрах для распаўсюджвання і ажыццяўлення праз дабрачынную дзейнасць запаветаў Езуса Хрыста аб Хрысціянскай міласэрнасці.

Вы можаце далучыцца да валанцёрскага руху і прапанаваць сваю дапамогу ў любым з накірункаў дзейнасці Карытас.

Валанцёрам можа быць кожны: медыцынскі работнік, вадзіцель ці юрыст. Школьнік, навучэнец, студэнт або пенсіянер. Узрост ці прафесія не маюць значэння. Кожная пара рук будзе дарэчы.

Каб стаць валанцёрам Карытас, запоўніце анкету кандыдата ў валанцёры і прынясіце яе альбо адпраўце поштаю.

Даведкі па тэлефоне: +375 212 252931

Сістэма Orphus