Перыяд пандэміі - менавіта той час, калі мы ўсе павінны аб'яднацца і дапамагаць адзін аднаму, дапамагаць патрабуючым і хворым.

vicebsk caritas covid 8
   У канцы красавіка ў Віцебску мы дастаўлялі на дом прадукты харчавання людзям з інваліднасцю, якія знаходзяцца на самаізаляцыі.
   Нашыя валанцёры, нават знаходзячыся на самаізаляцыі, хочуць дапамагаць. Пашытыя імі маскі мы ўжо перадалі ў Віцебскую гарадскую бальніцу №1, Віцебскую абласную бальніцу, Віцебскі анкадыспансер.
  Дзякуючы нашым партнёрам з Карытас Прага, у пачатку мая мы закупілі прадукты харчавання, медыцынскія маскі і сродкі дэзінфекцыі для шматдзетных, малазабяспечаных сем’яў і сем’яў, якія выхоўваюць дзяцей з інваліднасцю (Віцебская дыяцэзія).
 А таксама дзякуючы падтрымцы партнёраў з Карытас Лінц (Аўстрыя), Цэнтр часовага (начнога) знаходжання для бяздомных асобаў у Віцебску атрымаў сродкі індывідуальнай абароны: маскі, пальчаткі, антысептыкі. 
 У канцы мая, падчас дабрачыннай акцыі, арганізаванай пры фінансавай падтрымцы партнёраў з Карытас Лінц (Аўстрыя), ўсе парафіі Віцебскай дыяцэзіі атрымалі антысептыкі (усяго 1500 штук), а таксама маскі, рэспіратары і пальчаткі. Вышэйпералічаныя сродкі супрацьвіруснай абароны выкарыстоўваюцца для стварэння як мага больш бяспечных умоваў у нашых парафіях і святынях. 
  У пачатку чэрвеня, дзякуючы вашым ахвяраванням, Віцебская гарадаская клінічная бальніца хуткай медыцынскай дапамогі атрымала ад Карытас Віцебскай дыяцэзіі супрацьчумныя касцюмы і медыцынскія маскі.
 Сардэчна дзякуем нашым партнерам, валанцёрам і усім людзям добрай волі за своечасовую дапамогу.
 
Міласэрнасць падчас эпідэміі актуальная як ніколі! 
 

 

oIKyX4eQzJg

 

vicebsk caritas covid 4

 

 moy69XLG20

 

vicebsk caritas covid 7 e1588839452483